Найбагацейшай краінай ЕС стаў Люксембург, найбяднейшай - Балгарыя

Самай багатай краінай Еўрасаюза з'яўляецца Люксембург. Пра гэта сведчаць звесткі статыстычнага бюро ЕС.  Доля валавага ўнутранага прадукта на аднаго чалавека ў Люксембургу летась была амаль утрая вышэй за сярэднееўрапейскую. На другім месцы па выніках 2007 года аказалася Ірландыя. Трэцімі сталі Нідэрланды, пасля ідзе Аўстрыя.

Найбяднейшай з 27 краін-сяброў ЕС называецца Балгарыя, інфармуе Reuters.