Найк Барзоў перанёс выхад новага альбома

Найк Барзоў адклаў выпуск першага за восем гадоў сольнага альбома "Изнутри" на восень 2010 года.  Пра гэта паведамляецца ў ЖЖ музыкі. "Я вельмі хацеў выдаць "Изнутри" да 23 красавіка, як і абяцаў сваім прыхільнікам. Але, на жаль, праца над асноўнай колькасцю песень, на мой погляд, яшчэ не скончаная... Гэты альбом – важны этап у маім жыцці, і, пакуль ён не ідэальны, я не бачу сэнсу яго прэзентаваць", - растлумачыў Найк Барзоў.

Варта адзначыць, што прэзентацыя "Изнутри" была прызначана на 23 красавіка ў маскоўскім клубе "Икра". У выніку Найк не стаў адмяняць гэты канцэрт і вырашыў прэзентаваць у гэты дзень сінгл "Радоваться".

Кожны наведвальнік канцэрта атрымае ў падарунак калекцыйнае выданне сінгла. Перад выступам у малой зале "Икры", будзе паказаны аўтарскі фільм Барзова "Наблюдатель". На самім канцэрце музыка прадставіць шэраг абсалютна новых песень.

Нагадаем, што апошні паўнавартасны альбом Найка Барзова, "Заноза", выйшаў у 2002 годзе.

Фота: vashdosug.ru