Найлепшым атлетам Мінску ў 2008 годзе прызнаны Вадзім Махнеў

На ўшанаванні чэмпіёнаў і прызёраў Пекінскіх XXIX летніх Алімпійскіх і XIII Параалімпійскіх гульняў  міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Грыгараў назваў найлепшых спартоўцаў-мінчукоў сыходзячага года. Узначаліў спіс Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ). У тройку лідэраў увайшлі таксама Іна Жукава (мастацкая гімнастыка) і Наталля Міхневіч (лёгкая атлетыка, штурханне ядра).

За імі размясціліся Юлія Бічык (беларускі экіпаж двойкі распашной), Мурад Гайдараў (вольная барацьба), Андрэй Міхневіч (лёгкая атлетыка), Міхаіл Сямёнаў (грэка-рымская барацьба), Кацярына Карстэн (акадэмічнае веславанне). Усім пераможцам былі ўручаныя ўзнагароды, грашовыя прэміі і каштоўныя прызы ад Мінгарвыканкама.

Дарэчы, на апошніх Гульнях мінчукі заваявалі 16 медалёў з 28 атрыманых беларускімі спартоўцамі, паведамляе БЕЛТА