Наймальнікі павінны браніраваць на 1 працаўніка 384.830 рублёў на заробкі
Наймальнікі з 1 лютага бягучага года павінны браніраваць у разліку на аднаго працаўніка 384 тыс. 830 рублёў пры разліку плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Нагадаем, у адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года №483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, накіраваныя на пагашэнне запазычанасці па выплаце заработнай платы. Сума павінна быць у 1,5 раза большай за памер бюджэту пражытковага мінімуму для працаздольнага насельніцтва.
Урадам Беларусі зацверджаны бюджэт пражытковага мінімуму для працаздольнага насельніцтва з 1 лютага па 30 красавіка 2009 гады ў памеры 256 тыс. 550 руб. Такім чынам, наймальнікі з 1 лютага павінны браніраваць на аднаго працаўніка 384 тыс. 830 рублёў.