Назіральнікам адкажуць, ці дапусцяць іх да падліку галасоў, у панядзелак
А ў Бабруйску ў кабіне для галасавання быў вывешаны прыкладны бюлетэнь, па якім адразу бачна, за каго галасаваць. Птушка выпадкова стаяла насупраць прозвішча, якое пачынаецца з той жа літары, што і прозвішча кандыдата ад улады. І стаіць таксама трэцім па ліку. Як гаворыць кіраўніца назіральнікаў АДС па Магілёўскай вобласці Галіна Лісіцына, акружная камісія адказвае на некаторыя звароты назіральнікаў. Аднак, калі прыйдзе той адказ, будзе ўжо позна. Напрыклад, адказ на просьбу, каб назіральнікаў дапусцілі да падліку галасоў, акружная камісія выслала сёння. А прыйдзе ён толькі ў панядзелак.
Цікавае парушэнне назіральнікі заўважылі на 78-й акрузе ў Бабруйску. Там у кабінах для галасавання наклеілі яскравы прыклад бюлетэня, які паказвае, як трэба галасаваць. Гаворыць кандыдат Ганна Гатавец:
“Прозвішча кандыдата Карпяк. Ён стаіць у спісе трэцім. Супраць яго стаіць птушачка. Прозвішча напісана на “К” і далей проста кропачкі”.
Назіральнік ад АДС па Гомельскай вобласці Васіль Палякоў кажа, што немагчыма атрымаць інфармацыю ад выбарчай камісіі аб колькасці тых, хто прагаласаваў сёння. А дадзеныя выбарчай камісіі па датэрміновых выбарах адрозніваюцца ад падлікаў назіральнікаў у два разы!
Васіль Палякоў: “Па падліках назіральнікаў датэрмінова 194 прагаласавала на 18-м участку 34-акругі, а выбаркамы даюць інфармацыю, нібыта 504 прагаласавала”.
Па інфармацыі каардынатара назіральнікаў ад АДС Аляксандра Бухвостава, на большасці ўчасткаў не арганізаваныя месцы для назіральнікаў.
Аляксандр Бухвостаў: “Практычна ніводны ўчастак у Шабанаўскай акрузе не абсталяваныя для нармальнага назірання. Каб стол стаяў, каб было напісана, што гэта назіральнікі, каб быў добры агляд. Пытанне кантролю адсоўваецца на задні план”.
Кобрынскаму назіральніку Сяргею Вакуленку на выбарчым участку №1 старшыня камісіі адмовілася вынесці урну для датэрміновага галасавання, пакуль у спадара Вакуленкі ў руках быў фотаапарат.
Сяргей Вакуленка: “І ў момант, калі пачалося галасаванне, я звярнуўся з просьбай да старшыні ўчастковай камісіі, каб выставілі урну датэрміновага галасавання. Яна запатрабавала ад мяне прыбраць фотаапарат. І толькі ў тым выпадку, калі я прыбяру, яна вынясе урну”.
Пакуль назіральнікі складаюць пратаколы і акты парушэнняў. Аднак многія з іх сумняюцца, што абласныя камісіі прызнаюць парушэнні. Па словах Васіля Палякова, хутчэй за ўсё выбаркамы скажуць, што парушэнні не паўплывалі на вынікі галасавання.
Фота bymedia.net