Назіральнікаў з Расіі, Беларусі і Казахстана выдаляюць з Малдовы

Назіральнікаў з Расіі, Беларусі і Казахстана выдаляюць з Малдовы. У гэтай краіне ў сераду 29 ліпеня павінны адбыцца выбары ў парламент краіны. Пра выдаленне назіральнікаў "Газеце.Ru" паведаміў кіраўнік рэгіянальных праграм Фонду развіцця інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Кынев.

Так, зранку 28 ліпеня малдаўская паліцыя паведаміла назіральнікам у горадзе Бельцы, што прынятае рашэнне пра непажаданасць іх знаходжання ў краіне. Тэрмін знаходжання ў Малдавіі назіральнікам скарацілі да паўночы з 28 на 29 ліпеня. Ніякіх прэтэнзій назіральнікам, па словах Аляксандра Кынева, не выставілі. Аднак выдаць дакументы, якія пацвярджаюць рашэнні ўлады пра выдаленне з краіны, адмовіліся.

Паведамляюць, што аналагічныя крокі міграцыйнае ведамства Малдовы зрабіла ў адносінах да назіральнікаў, якія трапілі ў іншыя гарады краіны і не атрымалі акрэдытацыі Цэнтравыбаркаму. Гаворка ідзе пра грамадзянаў СНД — Расіі, Беларусі і Казахстана, якія ўваходзяць у аб'яднанні Еўрапейскай сеткі арганізацый па маніторынгу выбараў (ENEMO). Назіральнікі ад ENEMO прыбылі на выбары на запрашэнне ЦВК Малдовы. Аднак на месцы высвятлілася, што толькі 53 назіральнікі атрымалі афіцыйную акрэдытацыю ў Цэнтравыбаркаме.