Назіральнікі ад Расіі дагэтуль не далі афіцыйнай ацэнкі выбарам у Беларусі
Назіральнікі ад ЦВК Расіі на выбарах прэзідэнта Беларусі пасля вяртання на радзіму так і не падзяліліся ўражаннямі аб тым, што яны ўбачылі, паведамляе расійская газета "Ведомости".
Нагадаем, ад Расіі ў складзе розных дэлегацыяў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі агулам было каля 60 назіральнікаў.
Пра "пэўныя высновы" кіраўнік расійскай дэлегацыі ў Беларусі Леанід Іўлеў сказаў на закрытай сустрэчы з кіраўнікамі прэс-службаў расійскіх выбаркамаў. З яго словаў, у Беларусі выбаркамы знаходзяцца пад жорсткім кантролем органаў выканаўчай улады. Шмат якія рэчы беларускім заканадаўствам увогуле не рэгулююцца. Напрыклад, працэдура падліку галасоў падрабязна не рэгламентаваная, бюлетэні пасля падліку складваюцца ў адну агульную кіпу, а не раскладваюцца асобнымі стосамі, як у Расіі, пішуць «Ведомости».