Назіральнікі: На выбарчых участках у Магілёве шэраг парушэнняў

Як паведаміў Еўрарадыё назіральнік ад Магілёўскага праваабарончага цэнтра Барыс Бухель, на участках з 110-га па 116-ы ў Магілёве не вісяць пратаколы датэрміновага галасавання. Барыс Бухель: "Інфармацыю яны даюць, але пратаколы не павесілі — гэта парушэнне. Таксама ў 6-й школе назіральнікаў пасадзілі за кабінкамі для галасавання, таму яны не бачаць ні скрыняў, ні выдачы бюлетэняў. На мінулых выбарах мяне выкінулі з гэтай школы".