Назіральнікі-праваабаронцы будуць менш як на 10% участкаў
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" гатовая паслаць толькі 600 назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Па яго словах, калі паслаць на 6500 участкаў 600 назіральнікаў, то немагчыма арганізаваць паўнаватаснага назірання. Але праваабаронцы не могуць забяспечыць на выбары вялікую колькасць назаральнікаў. Таму яны лічаць, што трэба адыйсці ад тактыкі татальнага назірання.
Стэфановіч: "Калі ён [назіральнік] на ўчастку не можа прадухіляць фальсіфікацыі, то сэнсу ў такім татальным назіранні няма".
Праваабаронца адзначае, што назіральнікі будуць сачыць, каб працэс выбараў адпавядаў міжнародным стандартам, празрыстасці і адкрытасці.
Стэфановіч: "Тут галоўная задача назіральніка – апісаць, як адбываўся гэты падлік галасоў. Мог ён за ім назіраць, не мог ён за ім назіраць. Быў раздзельны падлік галасоў, не быў раздзельны падлік галасоў. Агалошваліся вынікі раздзельнага падліку, не агалошваліся".