Назіральнікі знайшлі парушэнні падчас датэрміновага галасавання
Кампанія "За справядлівыя выбары" вядзе назіранні за датэрміновым галасаваннем. Назіральнікі кампаніі працуюць на 250 участках у 43 населенных пунктах Беларусі. Пра гэта паведаміў лідар кампаніі Сяргей Калякін: Калякін: "Гэта і вялікія, і малыя гарады, і сталіца, і абласныя цэнтры, і сельскія населеныя пункты. Яшчэ раз хачу падкрэсліць: мы не ставім задачу ахапіць усе ўчасткі, якіх каля 6,5 тысяч. Наша задача - узяць "пробу вады" ў розных месцах і зрабіць выснову, што сёння адбываецца".
Кампанія ўжо выявіла шэраг парушэнняў заканадаўства. Так, найбольш яскравыя выпадкі, калі некаторыя участковыя камісіі сфармаваныя з аднаго калектыву: напрыклад, кіраўнік камісіі - дырэктар школы, а іншыя сябры камісіі - настаўнікі той самай школы.