Нецвярозы мужчына паведаміў пра тэрарыста ў цягніку “Гомель-Гродна”
Жыхар мястэчка Муляроўка Гомельскай вобласці паведаміў у міліцыю пра “тэрарыста”, які нібыта едзе ў цягніку Гомель-Гродна.
Выпадак адбыўся 4 ліпеня, 44 гадовы жыхар мястэчка патэлефанаваў праваахоўнікам і распавёў пра злачынцу, якога трэба неадкладна затрымаць.
На бліжэйшым прыпынку супрацоўнікі міліцыі абшукалі вагоны цягніка, але ніякіх падазроных прадметаў і асобаў падазронага выгляду не знайшлі там. Затрымка руху склала 8 хвілін.
Праз некаторы час супрацоўнікі высветлілі, што звесткі жыхара вёскі Муляроўка былі загадзя ілжывымі. Цяпер вырашаецца пытанне, аб узбуджэнні на яго крымінальнай справы, паведамляе БЕЛТА.