Нецвярозы пешаход упаў на дарозе, машына праехала па яго нагах
Здарэнне адбылося ў Гродзенскім раёне. 38-гадовага мужчыну шпіталізавалі.
38-гадовы мужчына апынуўся пад коламі аўтамабіля "Аўдзі". Здарэнне адбылося каля вёскі Баяры Гродзенскага раёна. Разам са сваёй знаёмай пацярпелы ішоў у госці да сваёй маці. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, мужчына паслізнуўся на праезнай частцы і ўпаў. Ззаду ехаў аўтамабіль, кіроўца якога, убачыўшы пешахода, паспрабаваў яго аб'ехаць, аднак не змог — легкавік праехаў па нагах пацярпелага. З пераломам правай галёнкі і левага сцягна мужчыну шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.



Фота: ДАІ