Нецявярозы злачынца скраў мікрааўтобус і адразу на ім трапіў у аварыю
27-гадовы хлопец выпіваў разам з малазнаёмым 49-гадовым мужчынам на кватэры агульнай знаёмай. Мужчына пакінуў ключы ад свайго "Фальксвагена Транспарцёра" на выпадак, калі спрацуе сігналізацыя. Пра далейшае Еўрарадыё распавёў прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Мінску Дзмітры Ўдавічэнка: "Малады чалавек вырашыў скарыстацца гэтым, узяў ключы і паехаў на машыне да сваёй маці за грашыма. І на ёй здзейсніў ДТЗ".
Парушальніка затрымалі на месцы аварыі ў нецвярозым стане. Пасля заявы ўладальніка аўто на маладога чалавека завялі крымінальную справу. Яму пагражае абмежаванне свабоды ад 2 да 5 год ці пазбаўленне свабоды да 5 год.