Незавершаны вулічны партрэт Быкава ў цэнтры Мінска зафарбавалі

Як паведамляла Еўрарадыё, да 90-годдзя пісьменніка на трансфарматарнай будцы ў цэнтры Мінска яго партрэт пачалі маляваць вулічныя мастакі з суполкі Signal.



Аднак мастакі скончылі сваю працу толькі напалову. Учора ўвечары чатырох забрала міліцыя Партызанскага РУУС.



Кожны з мастакоў быў аштрафаваны на 4,5 млн рублёў (30 базавых велічыняў) за нанясенне шкоды гарадской маёмасці.



Сёння ад партрэта Васіля Быкава не засталося і следу. Як піша nn.by, яго спешна замалявалі шэрай фарбай.



Фота — nn.by