Некалькі раёнаў Мінска больш за 6 гадзін заставаліся без электрычнасці

У ноч з 8 на 9 жніўня некалькі раёнаў Мінску больш за шэсць гадзін заставаліся без электрычнасці.

Як перадае БЕЛТА, у 23.40 адключыўся асноўны трансфарматар на падстанцыі "Зялёны Луг" па вуліцы Севастопальскай, 108. У выніку без святла засталіся многія жыхары Савецкага і Першамайскага раёнаў сталіцы — 142 трансфарматарныя падстанцыі, 138 жылых дамоў.

Паведамляецца, што ў 0.35 цягавыя падстанцыі былі падключаныя, грамадскі транспарт не спыняўся. Аб'екты першай катэгорыі па надзейнасці электразабеспячэння не адключаліся.

Над аднаўленнем электразабеспячэння і ліквідацыі пашкоджання працавалі чатыры аварыйныя брыгады АДС УП "Мінскія кабельныя сеткі", РЭС-3 і РЭС-4. Электразабеспячэнне было адноўленае а 6-й гадзіне раніцы. Час адключэння склаў 6 гадзін 20 хвілін.

Фота: grodnonews.by