Нелегалы не рызыкуюць ісці ў ЕС праз Беларусь – Дзяржаўны памежны камітэт
Нелегалы, якія прабіраюцца ў Еўрасаюз, стараюцца абмінаць Беларусь. Яны аддаюць перавагу іншым шляхам. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Паводле яго звестак, сёлета на мяжы было затрымана толькі 100
нелегалаў, прыкладна столькі ж замежнікаў, якія мелі намер перабрацца ў
ЕС, было злоўлена ўнутры краіны. У другой палове 90-х нелегалаў у
Беларусі лавілі вялікімі групамі і па некалькі тысяч чалавек за год.
Звычайна, у Беларусь трапляюць мігранты з краінаў Афра-Азіяцкага рэгіёна, Сярэдняй Азіі, Афганістана, Кітая і В’етнама. Апошнім часам у іх знаходзяць фальшывыя дакументы высокай якасці.
ОНТ
Звычайна, у Беларусь трапляюць мігранты з краінаў Афра-Азіяцкага рэгіёна, Сярэдняй Азіі, Афганістана, Кітая і В’етнама. Апошнім часам у іх знаходзяць фальшывыя дакументы высокай якасці.
ОНТ