Нелегалы замятаюць свае сляды на беларускай мяжы пярцовым газам
Групу нелегалаў з В'етнама, якія спрабавалі трапіць у Польшчу, затрымалі беларускія памежнікі.
Пра падрабязнасці распавядае interfax.by са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Памежнікі кажуць, што сёння ўначы на адну з памежных застаў на польскім напрамку паступіў сігнал — спрацаваў сігналізацыйны комплекс. Пры праверцы ўчастка памежнікі знайшлі на кантрольна-следавай паласе тры дарожкі слядоў, якія вядуць у Польшчу.
Прычым невядомыя апрацавалі свае сляды на зямлі пярцовым газам, каб службовы сабака не змог узяць след. Аднак неўзабаве пагранічны нарад затрымаў трох грамадзян без дакументаў. Як мяркуецца, гэта грамадзяне В'етнама.
Замежнікаў змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, вядзецца разгляд.
Фота — 9tv.ru