Немец палохае людзей дзіравымі шчокамі і разрэзаным языком (відэа)
23-гадовы жыхар Нямеччыны Джоэль Міглер стаў знакамітым — пра яго пішуць газеты і часопісы, яго паказваюць на тэлебачанні.
Праўда, чытачы і гледачы ў шоку ад гэтага маладога чалавека. Высвятляецца, што яшчэ падлеткам ён захапіўся пірсінгам і бодзі-артам. Ён "упрыгожвае" сябе... дзіркамі ў целе.
Як інфармуе БЕЛТА, Міглер разрэзаў сабе язык на дзве часткі. Пасля ён прасвідраваў у шчацэ дзірку, пазней — другую. Выглядае гэта жахліва. Каб не палохаць мінакоў на вуліцах і ў грамадскім транспарце, малады чалавек прыкрывае дзіркі на твары спецыяльнымі коркамі.
Джоэль кажа, што не збіраецца спыняцца і працягне эксперыменты са сваім целам.