Нерухомасць злачыннай арганізацыі "пажарнікі" прададуць з аўкцыёну
Нерухомасць, якая належала злачыннай арганізацыі "пажарнікі", рыхтуецца да продажу з аўкцыёну. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласці.
У цяперашні час рашэннем судоў шэраг аб'ектаў нерухомасці, зарэгістраваных на ўжо асуджаных чальцоў арганізацыі і іх сваякоў, канфіскаваныя. Гаворка ідзе пра гандлёвыя кропкі, офіс прыватнага прадпрыемства, што належаў "пажарнікам", складскія памяшканні, гаражы і іншыя будынкі. Хуткім часам усе яны будуць выстаўленыя на аўкцыён.
Грошы ад продажу накіруюць на кампенсаванне матэрыяльнай і маральнай шкоды пацярпелым. У прыватнасці, аднаму з іх рашэннем суда "пажарнікі" павінны пакрыць 667,5 мільёнаў рублёў матэрыяльнай і каля 700 тысяч маральнай шкоды.
У пракуратуры дадалі, што ўжо адзін з аб'ектаў (кавярня ў цэнтры Гомеля) прададзены з аўкцыёну за 470 мільёнаў рублёў.
БЕЛТА