Невядома, ці ёсць беларусы сярод ахвяраў выбухаў у маскоўскім метро

Пакуль невядома, ці ёсць беларусы сярод ахвяраў выбухаў у маскоўскім метро. Высвятленнем гэтага займаецца Міністэрства замежных справаў. Як нагадвае БЕЛТА, два выбухі адбыліся зранку ў маскоўскім метро - на станцыях метро "Лубянка" і "Парк Культуры". Паводле папярэдніх звестак, загінулі каля 40 чалавек. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за тэрарызм.