Невядомыя графітысты апаганілі пінскую гарадскую дошку гонару
Невядомыя графітысты нядаўна размалявалі сваімі сімваламі пінскую гарадскую дошку гонару. Міліцыянты кажуць, што гэта не палітычны жэст, а праява маладзёжнага хуліганства. На дошцы месцяцца назвы гарадскіх прадпрыемстваў, якія выканалі нейкія паказчыкі.
На думку праваахоўнікаў, для субкультуры графітыстаў асаблівы гонар у тым, каб размаляваць аб’ект, што знаходзіцца ў цэнтры гораду пад пільным наглядам. Цяпер улады ўзялі пад асаблівы нагляд раённую дошку гонару, на якой месцяцца партрэты найлепшых калгаснікаў.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск