Невядомыя пашкодзілі аўтамабілі каля сядзібы Мілінкевіча ў Берштах
Два аўтамабілі былі пашкоджаныя каля сядзібы палітыка Аляксандра Мілінкевіча ў Берштах у Шчучынскім раёне. Здарэнне адбылося ў ноч на 5 ліпеня. У абедзьвюх машынах былі прабітыя
чатыры колы. У гэты час Мілінкевіч разам з сям’ёй быў у хаце. Суседзі
бачылі немясцовыя аўтамабілі з падазронымі людзьмі.
На нядзелю 6 ліпеня ў Мілінкевіча былі запланаваныя сустрэчы з будучымі кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў. Менавіта гэтым планам, на думку палітыка, і спрабавалі перашкодзіць "невядомыя".
"Наша ніва" нагадвае, што падобным чынам ў красавіку спрабавалі сарваць сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў і Гродна. Тады былі пашкоджаныя чатыры машыны ў двары дома. А на месцы здарэння засталіся сляды вайсковых берцаў.