Невядомыя прыкруцілі чужы нумар да машыны Алеся Міхалевіча

Палітык заўважыў чужы нумар на сваёй машыне ў нядзелю, 18 ліпеня. Як паведаміў Міхалевіч у каментары Еўрарадыё, невядомыя памянялі толькі задні нумар, не крануўшы пярэдні. Алесь Міхалевіч: "Пярэдні нумарны знак застаўся з маім нумарам, а ззаду быў прымацаваны зусім іншы нумарны знак, выдадзены ў Мінску. Давялося цэлую гадзіну правесці ў раённым аддзеле міліцыі, напісаць заяву пра тое, што хтосьці замяніў нумарны знак, і здаць яго ў дзяржаўную аўтаінспекцыю".

Па словах Міхалевіча, яму не ўдалося даведацца, каму ж належаў чужы нумар - акурат у гэты час у міліцыянтаў "завісла" камп'ютарная база даных па аўтамабільных нумарах.

Міхалевіч не бачыць палітычных матываў у замене знаку і мяркуе, што стаў ахвярай дзіцячага свавольства.