Невядомыя ў масках і з абрэзамі абрабавалі мікрааўтобус у Слонімскім раёне

Мікрааўтобус "Форд" абрабавалі каля вёскі Русакова ў Слонімскім раёне пяцёра невядомых у масках. Яны напалі позна ўвечары на кіроўцу, калі ён займаўся рамонтам. Пры гэтым пагражалі прадметамі, падобнымі на пісталеты і абрэзы стрэльбаў.  Злачынцы звязалі кіроўцу і восем яго пасажыраў, скралі больш за мільён рублёў, 21 тысячу долараў, залатыя вырабы і зніклі, паведамляе БелаПАН.