Невядомыя збілі Ігара Лялькова — давераную асобу Кастусёва
23 лістапада адбыўся напад невядомых на давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты, намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова, паведамляе narodny.org Выходзячы з пад’езду, спадар Лялькоў без усялякага папярэджання атрымаў удар цяжкім прадметам у твар і згубіў прытомнасць. Матывы нападу — невядомыя, бо асабістыя рэчы і грошы Лялькова засталіся некранутыя. Пасля дастаўлення "хуткай дапамогай" у бальніцу, лекары дыягнаставалі ў Лялькова адкрыты пералом носу і пералом кісці левай рукі. Зараз Лялькоў знаходзіцца дома на пасцельным рэжыме.
У міліцыю пра інцыдэнт заяўлена.
У міліцыю пра інцыдэнт заяўлена.