Невядомыя злівалі дызпаліва з трубаправода Унеча-Венспілс
Учора ў Мёрскім раёне недалёка ад вёскі Хоцькава была выяўлена ўцечка дызпаліва з нафтапрадуктаправоду Унеча-Вентспілс. Падчас далейшага расследавання высветлілася, што недалёка ад месца выяўлення ўцечкі ў адрыне знаходзіцца трохтонная бочка, запоўненая дызпалівам на чвэрць.
Па словах ратавальнікаў, па стане на сённяшнюю раніцу на месцы аварыі сабрана 15 тон воданафтавай эмульсіі. Працы на месцы здарэння працягваюцца, небяспекі для навакольнага асяроддзя і жыхароў вёскі няма.
БЕЛТА