“Нейра Дзюбель” прэзентуюць новы альбом без Паскуды, але з Воленькай

17 лютага ў клубе “Гудвін”, нарэшце адбудзецца афіцыйная прэзентацыя новага альбома гурта “Нейра Дзюбель” “Stasi”. На ёй музыкі абяцаюць зайграць і старыя хіты. Праграма будзе разбітая на два аддзяленні. У першай “Дзюбелі” адыграюць песні з новага альбому, у другой можна будзе пачуць тыя кампазіцыі, якіх ужо даўно не было чуваць на канцэртах гурта.

Са старых хітоў Саша Кулінковіч паабяцаў выканаць “Самураи”, “Охотник”, “Переехало комбайном”.

“З такога, што ўжо вельмі даўно не гралі, – распавядае Кулінковіч — будзе “Оленька”, якую нашыя прыхільнікі ўжо даўно просяць, каб мы зайгралі, і, магчыма, будзе “Вася пьет” – паглядзім спачатку, як яна ў нас атрымаецца на рэпетыцыі, а пасля прымем рашэнне, граць ці не”.

Еўрарадыё таксама пацікавілася ўдзелам у канцэрце Юрыя “Паскуды”.

“Не, яго напэўна не будзе, — кажа Куллінковіч — бо апошнім часам яго не было на рэпетыцыях… Апошнія гады… Але ў яго ёсць невялічкія зрухі, ён быццам бы пачаў брацца за галаву і таму цалкам магчыма, што праз нейкі час публіка яго пабачыць. Але на гэтай прэзентацыі яго не будзе”.

Канцэрт пачнецца ў 19:00 у клубе “Гудвін” і будзе доўжыцца больш за 2 гадзіны.

Фота: twoserge.fotolog.pl