Незаконна спілаваная елка будзе каштаваць 1 мільён 750 тысяч рублёў
Напярэдадні навагодніх святаў будзе ўзмоцнена ахова ляснога фонду, паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. Арганізацыі Мінлясгаса ўзмацняць ахову лясных насаджэнняў, што прылягаюць да населеных пунктаў, аўтамабільных дарог і чыгунак. Кантралюючыя органы будуць рэгулярна праводзіць аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць навагоднія дрэвы.
Узмоцненыя рэйдавыя мерапрыемствы пачнуцца 18 снежня і будуць доўжыцца да заканчэння навагодніх і калядных святаў. На аўтадарогах будзе выстаўлена каля 200 кантрольных пастоў.
Прэс-служба Мінлясгаса нагадала, што незаконнае знішчэнне елкі можа абысціся штрафам ў памеры ад 700 тысяч да 1 мільёну 750 тысяч рублёў, паведамляе БелаПАН.