Незалежны прафсаюз патрабуе вярнуць канфіскаваную тэхніку
Рэспубліканская Рада Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) сёння прыняла заяву, у якой выказала пратэст дзеянням уладаў і патрабавала неадкладна вярнуць канфіскаваную падчас ператрусу тэхніку і дакументы. Нагадаем, 14 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у мінскім офісе прафсаюза РЭП, пасля чаго вывезлі ўсе камп'ютары і электронныя носьбіты інфармацыі.
У заяве, апроч таго, гаворыцца, што ўладам не ўдасца пасеяць у грамадстве страх, асудзіць беларусаў на прыстасавальніцтва і бясспрэчнае падначаленне. Наадварот, тое, што адбываецца, яшчэ болей з'яднае сябраў арганізацыі, усіх людзей працы дзеля абароны сваіх правоў і хутчэйшых дэмакратычных зменаў у краіне, піша Praca-by.info.