Незалежныя назіральнікі працуюць на 3% выбарчых участкаў па краіне

Незалежныя назіральнікі працуюць прыблізна на 200 выбарчых участках з 7 тысяч па краіне, заявіў Еўрарадыё праваабаронца Алесь Бяляцкі. На дадзены момант пра вялікія масавыя парушэнні казаць не прыходзіцца. Але пэўныя факты ўжо ёсць, кажа Алесь Бяляцкі: “Ёсць звесткі, што на мінскіх участках выдаляюць назіральнікаў і давераных асобаў, якія спрабуюць згодна з заканадаўствам атрымаць інфармацыю ад выбарчых камісій”.

Але непакоіць “надзвычай высокі” паказчык выбарцаў, што прагаласавалі тэрмінова, кажа Алесь Бяляцкі. Паведамляецца, што за пяць дзён датэрміновага галасавання свой голас аддалі амаль 30% выбарцаў.

Захаванне і падлік гэтых бюлетэняў адбываецца не празрыста і што з імі робіцца на працягу пяці дзён іх захавання — сказаць цяжка. Увогуле маюцца падазрэнні, што іх не лічаць, адзначае праваабаронца.

Алесь Бяляцкі кажа, што зрабіць высновы і прывесці адпаведную статыстыку можна будзе  напрыканцы дня. Назіральнікі не паведамяць, ці будуць лічыць датэрміновыя бюлетэні асобна і наколькі празрыстым пройдзе падлік.