Нідэрланды кампенсуюць кавашопам грошы ад страты кліентаў

Ён абавязаў урад Нідэрландаў выплаціць кампенсацыю ўладальнікам кавярняў, якія гандлююць марыхуанай. Іх бізнэс зазнаў страты, калі ўвялі забарону на наведванне гэтых устаноў замежнікамі.



Забарона для замежнікаў набыла моц у траўні ў паўднёвых правінцыях Зеландыя, Паўночны Брабант і Лімбург. Да канца года абмежаванне павінна быць распаўсюджана на ўсю тэрыторыю краіны, адзначае ВВС.



Суд назваў абмежавальныя меры, уведзеныя ўрадам, драконаўскімі. Кліенты кавашопаў павінны праходзіць абавязковую рэгістрацыю, таму шмат хто перастаў наведваць іх, хоць меў на гэта права.



Разам з тым суд пастанавіў, што іншыя ўрадавыя меры па прадухіленні "наркатурызму" ў Нідэрланды з'яўляюцца законнымі.



Фота — caas.by