Нідэрланды могуць застацца без цюльпанаў і бульбы
Нідэрланды могуць застацца без славутых[ цюльпанных палеткаў, калі Еўрасаюз прыме новыя правілы, што забараняюць выкарыстанне 120 гатункаў пестыцыдаў. Новыя правілы скіраваныя на прадухіленне кантакту фермераў з канцэрагеннымі рэчывамі, што змяшчаюцца ў пестыцыдах. Галасаванне ў Еўрапарламенце па гэтым пытанні прызначанае на студзень 2009 г. У выпадку увядзення новых правілаў даследчыкі Сельскагаспадарчага
ўніверсітэта Вахенінгена прадракаюць галандскаму сялянству заняпад.
Так, гаспадаркі, якія спецыялізуюцца на гадоўлі цюльпанаў,
будуць губляць каля 3 еўра з кожнага га, фінансавыя страты з гектара
бульбы, складуць 31%, цыбулі — 91%. Пацерпяць і вытворцы
агуркоў, памідораў, руж і хрызантэм.
БелаПАН
БелаПАН