Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стаў перуанец Марыё Варгас Льёса
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2010 годзе стаў перуанскі празаік, драматург, палітык Марыё Варгас Льёса. 74-гадовага пісьменніка ўзнагародзілі з фармулёўкай "за дэталёвае апісанне структуры ўлады і за яркі малюнак чалавека, які паўстаў, змагаецца і зазнае паразу", перадае Lenta.ru.
Празаік праславіўся дэбютным раманам 1963 года "Горад і псы". Сярод іншых яго кніг - "Шчанюкі", "Нечасцівец, альбо Свята казла". Яго лічаць адным з вядучых лацінаамерыканскіх празаікаў XX стагоддзя і ставяць у адзін шэраг з такімі наватарамі як Борхес, Гарсія Маркес, Картасар. Па-беларуску проза Льёсы не перакладалася.