Норма бяспошліннага ўвозу тавараў знізіцца да 200 еўра
Ужо бліжэйшым часам норма бяспошліннага ўвозу тавараў будзе зніжана да 200 еўра. Цяпер яна складае 1 тысячу еўра.
Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі. Паводле яго слоў, 200 еўра — гэта норма, якая існуе ў сумежных дзяржавах, напрыклад, ва Ўкраіне.
На думку Шпілеўскага, такія захады палепшаць эканоміку нашай краіны. Кіраўнік ДМК таксама адзначыў, што прыгранічны бізнес па ўвозе тавараў пагражае лёгкай прамысловасці Беларусі.
У гэтай сувязі беларускія мытнікі выступаюць за тое, каб норма бяспошліннага ўвозу была паніжаная да 200 еўра ў самы найбліжэйшы час.
“Інтэрфакс”