Новая кніга Барыса Акуніна з'явіцца ў выглядзе кампутарнай гульні

Расійскі пісьменнік Барыс Акунін выдае новы раман "Квэст" не толькі ў традыцыйнай друкаванай версіі, але і ў выглядзе інтэрактыўнай электроннай кнігі, якая, па сутнасці, будзе яшчэ і кампутарнай гульнёй.  Як распавёў сам пісьменнік, рашэнне апублікаваць раман у лічбавым фармаце ён прыняў па эгаістычных меркаваннях. Маўляў, "сумна ўвесь час рабіць адно і тое ж. Ідэяў шмат, а як і ў кожнага літаратара існуе абмежаванне ў магчымасцях".

Пісьменнік назваў сваю электронную кнігу - кампутарную гульню "унібук" - яна складаецца з гіпертэкста з аўдыё і візуальнымі элементамі. Паводле яго словаў, сайт "Квэста" будзе даступны ўжо 15 верасня. "На ім будзе ўсё, акрамя сакрэтнага ўзроўня, які змешчаны ў друкаванай версію кнігі, якая выйдзе ў кастрычніку".

Сюжэт Акунін пакуль трымае ў таямніцы. Вядома толькі, што дзеянне "Квэста" адбываецца ў дваццатыя гады мінулага стагоддзя ў СССР, дзе праводзяцца таямнічыя тэхнакратычныя эксперыменты. "У кнізе лунае дух прафесара Праабражэнскага, а галава прафесара Доўэля ківае".

Нагадаем, што падчас апытання, праведзенага Ўсерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі ў снежні 2007 году, 12% расейцаў назвалі Барыса Акуніна пісьменнікам году. Тады аўтара серыі кніг пра прыгоды Эраста Фандорына перамагла па папулярнасці толькі ўлюбёная пісьменніца хатніх гаспадынь Дар'я Данцова, якая набрала 31% галасоў.

Фота: www.lenta.ru