Новы абвінавачаны па справе аб беспарадках

Новым абвінавачаным па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" стаў Уладзімір Лобан, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". 29 снежня Лобан адбыў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за ўдзел у падзеях 19 снежня. Аднак на свабоду не выйшаў — яму было прад'яўлена пастанова аб прызнанні падазроным па крымінальнай справе аб беспарадках (чч.1 і 2 арт. 293 КК).

Да выстаўлення абвінавачання Лобан знаходзіўся пад вартай.