Новы амбасадар Польшчы Лешэк Шэрэпка павінен прыехаць у Мінск у лютым

Новы амбасадар Польшчы Лешэк Шэрэпка павінен прыехаць у Мінск у лютым гэтага года, паведаміў журналістам прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Беларусі Павел Марчук на прэс-канферэнцыі 14 студзеня, перадае БелаПАН.

Ён адзначыў, што затрымка з прыездам амбасадара звязана з арганізацыйнымі момантамі, "ніякай палітыкі ў гэтым няма".

Лешэку Шэрэпке 46 гадоў. Ён выконваў абавязкі намесніка амбасадара ва Ўкраіне, быў першым сакратаром польскага пасольства ў Расіі.

Папярэдні амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін пакінуў Мінск у красавіку гэтага года неўзабаве пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам. У наш час дыппрадстаўніцтвам кіруе часовы павераны Вітольд Юраш.