Новы амбасадар Славакіі ў Беларусі прыедзе ў Мінск напрыканцы жніўня
Новы амбасадар Славакіі ў Беларусі Марыян Серватка прыедзе ў Мінск напрыканцы жніўня. Ён ужо наведваў беларускую сталіцу ў пачатку ліпеня, а цяпер знаходзіцца ў адпачынку.
БелаПАН нагадвае, што спадар Серватка раней быў амбасадарам Славакіі ў Польшчы, а таксама займаў пасаду дарадцы славацкага прэзідэнта.
Дагэтуль славацкую амбасаду ў Мінску ачольваў часовы павераны ў справах Славакіі Любамір Рэгак. Спадар Рэгак мяркуе, што рашэнне Славакіі павысіць сваю дыпламатычную прысутнасць у Беларусі "будзе садзейнічаць паляпшэнню нашых двухбаковых адносінаў".