Новы драматычны тэатр у Мінску адкрыў сезон у новым будынку

Новы драматычны тэатр 9 кастрычніка адкрыў тэатральны сезон у новым будынку па вул. Чайкінай у Мінску. Сезон адкрыўся ў рамках IV Міжнароднага фэсту тэатральнага мастацтва "Панарама" паказам прэм'ернага спектакля "Каралева прыгажосці" па п'есе сусветна вядомага ірландскага драматурга Марціна Макдонаха. Па словах галоўнага рэжысёра Новага драматычнага тэатра Дзяніса Нупрэйчыка, будаўніцтва ішло пяць гадоў. Але глядач тэатр не забыўся, і ўсе квіткі на кастрычнік прададзеныя, вялікая частка на лістапад — таксама.

Як нагадвае БелаПАН, у рамках фэсту "Панарама", які праходзіць у Мінску з 7 па 31 кастрычніка, будзе арганізаваны першы ў краіне агляд найлепшых беларускіх пастановак апошніх гадоў, так званы showcase.