Новы футбольны сезон у Беларусі пачнецца 8 сакавіка
Футбольны сезон-2010 у Беларусі пачнецца 8 сакавіка матчам за суперкубак паміж барысаўскім БАТЭ і наваполацкім "Нафтанам". Завершыцца сезон 20 лістапада. Такое рашэнне прыняў 4 лютага выканкам Беларускай федэрацыі футболу. Чэмпіянат у вышэйшай лізе стартуе 3 красавіка і ўпершыню пройдзе ў тры кругі (33 туры). Удзел у ім прымуць 12 камандаў, адзначае БелаПАН.
У сувязі з павелічэннем колькасці тураў чэмпіянату 1/8 фіналу Кубка Беларусі будзе складацца з аднаго матчу. З гэтай жа прычыны заявачны ўнёсак для камандаў вышэйшай лігі складзе 110 млн рублёў. У мінулым сезоне ён быў 89 млн рублёў. Каманды першай лігі павінны ўнесці па 43,5 млн (было 41,8 млн), другой лігі — па 28,7 млн (28,5 млн).
На асобныя гульні чэмпіянату па рашэнні выканкама будуць запрашацца замежныя арбітры.