Новы пасол Эстоніі сваю працу ў Беларусі пачынае з "вялікім аптымізмам"

Пасол Эстоніі Яак Ленсмент сваю працу ў Беларусі пачынае з "вялікім аптымізмам". Аб гэтым ён заявіў 28 верасня  пасля адкрыцця ў Мінску Дзён дзелавога супрацоўніцтва з Эстоніяй. Ленсмент адзначыў, што мае намер забяспечыць працу дыпламатычнай місіі на такім узроўні, каб падтрымліваць адносіны паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферы.

Указ аб прызначэнні паслом Эстоніі ў Беларусі Яака Ленсмента быў падпісаны 30 жніўня. Даверчыя граматы кіраўніку Беларусі ён пакуль не ўручыў. Уручэнне копій даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі запланавана на 1 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.