Новы прэзідэнт Еўрасаюза праславіўся хоку пра уласную лысіну
Як перадае Reuters, ван Ромпей любіць складаць хоку — трохрадковыя японскія вершы. Асабліва характэрныя наступныя радкі прэзідэнта: Вецер у валасах
Гады мінулі, ён дзьме
Валасоў ужо няма
У 62-гадовага бельгійскага прэм'ера ёсць свой сайт. Там выкладзеныя ўсе яго хоку, праўда, на нідэрландскай, роднай мове аўтара. Апошнім на цяперашні момант стала хоку:
Лужы зноў чакаюць
Выпарэння цеплыні
Вада — воблака
"Мы вельмі ганарымся тым, што першы ў гісторыі прэзідэнт Еўрасаюза любіць хоку", — сказала прадстаўніца Міжнароднай асацыяцыі хоку Каору Фудзімота.
Герман ван Ромпей са сваімі акулярамі і сівымі валасамі стварае ўражанне замкнёнага інтэлектуала, адзначае Reuters. Але Фудзімота кажа, што ў яго любові да хоку хаваюцца глыбокія пачуцці, перадае Newsru: "Хоку — гэта форма літаратуры, якая дазваляе захаваць кожны момант жыцця і выказаць вашы пачуцці ў кароткіх сказах".