Новы турыстычны цеплаход “Паланэз” выправіўся на Агінскі канал (фота)
19 лістапада па вуліцах Пінска правезлі новы пасажырскі цеплаход “Паланэз”, пабудаваны летась на Пінскім суднабудаўнічым заводзе. Цеплаход адвезлі на Агінскі канал. Там карабель будзе прыпісаны да Выганаўскай лесагаспадаркі, што ў Івацэвіцкім раёне. Лесагаспадарка актыўна займаецца турызмам і на цеплаходзе будуць катаць турыстаў па рацэ Шчары і мясцовых азёрах.
З пабудовы “Паланэза” у Пінску адрадзілася суднабудаўніцтва. Мясцовы суднарамонтны завод упершыню за 10 год атрымаў замову на тры караблі, прычым упершыню ў Беларусі пасажырскага класу. Цеплаход “Паланэз” можа змясціць 50 пасажыраў на верхняй і ніжняй палубах. Пасажырскі салон абсталяваны кандыцыянерам, лядоўняй і тэлевізарам.