Новыя станцыі мінскага метро адкрыюцца не раней за 2012 год
Станцыі "Грушаўка", "Міхалова" і "Пятроўшчына" Маскоўскай лініі мінскага метро адкрыюцца толькі ў 2012 годзе. Раней меркавалася, што адкрыццё станцыяў адбудзецца пры канцы 2011 года. Газета “Комсомольская правда в Белоруссии” піша, што затрымка адбываецца праз цяжкія інжынерна-геалагічныя ўмовы і спецыфічную горадабудаўнічую сітуацыю. А менавіта — праз адмову некаторых уласнікаў ад высялення ў добраахвотным парадку з месцаў, дзе разгортваецца будаўніцтва новых станцыяў.