НТВ сёння пакажа новую серыю “Хроснага бацькі”

Расійскі тэлеканал НТВ працягвае анасаваць фільм “Хросны бацька-4”, які выйдзе ў эфір сёння ўвечары. Назва чацвёртай серыі фальму — “Апошняя восень”. Згодна з анонсам, фільм павінен адказаць на шэраг цікавых для грамадскасці пытанняў, у паасобку, “Як дэпутацкі мандат уратаваў Лукашэнка ад турмы?”, “Хто інсцэніраваў самазабойства журналіста Алега Бябеніна?” і “Як забівалі іншых?”. Гледачоў таксама чакаюць прызнанні байца беларускага эскадрону смерці. Усе тры папярэднія серыі “Хроснага бацькі”, якія паказала НТВ, прысвечаныя дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі. Сюжэт серыяла грунтуецца на асвятленні фактаў карупцыі і парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Сам кіраўнік краіны выяўлены ў ім жорсткім дыктатарам.
 
Нагадаем, што 7 кастрычніка беларускі парламент выступіў з заявай да Дзярждумы Расіі. Прадстаўнікі Нацыянальнага сходу не прымаюць “кампаніі па дыскрэдытацыі кіраўніка беларускай дзяржавы, разгорнутая ў цэнтральных СМІ Расіі". Такія дзеянні наносяць шкоду развіццю дружалюбных адносін паміж краінамі і народамі, лічаць у Нацыянальным сходзе.