Нядбайных бацькоў у Мінску адправяць працаваць на могілкі і сметнікі

Нядбайных бацькоў у Мінску адправяць працаваць на могілкі і сметнікі. Пра гэта заявіла намесніца старшыні камісіі па справах непаўналетніх Мінгарвыканкама Алена Герасіменка. На цяперашні час у Мінску больш за тры тысячы бацькоў абавязаныя пакрываць дзяржаве выдаткі на выхаванне дзяцей, паведамляе БЕЛТА. Цяпер яны папаўняюць у бюджэт каля 86% выдаткаў. Дзяржава аказвае дапамогу ў працаўладкаванні такіх бацькоў. У Беларусі існуе пералік арганізацый для працаўладкавання абавязаных асоб. Ён уключае ў сябе каля 7 тысяч прадпрыемстваў розных формаў уласнасці.

Аднак, па словах чыноўніцы, сярод такіх бацькоў усё ж знаходзяцца злосныя неплацельшчыкі і ўхілісты. Да іх можа ўжывацца такая мера, як адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. На гэты час іх адпраўляюць працаваць на могілкі і сметнікі.