Нядбайных бацькоў у Пінску возяць на працу на дырэктарскіх аўто
Нядбайных бацькоў у Пінску часам возяць на працу на "крутых" дырэктарскіх аўто са службовым кіроўцам.
Як паведаміў Еўрарадыё начальнік аховы правапарадку Пінскага РАЎС Міхаіл Лемяшэўскі, па загадзе выканкама прадпрыемствы кожны дзень па чарзе выдзяляюць машыны.
Але і гэтага не хапае, таму возяць на сваіх уласных аўтамабілях, а часам і дырэктары прадпрыемстваў выдзяляюць свае службовыя "Волгі" і "Мерседэсы". Бо міліцыя кожны дзень абавязаная дастаўляць пітушчых працаўнікоў на працу.
Міхаіл Лемяшэўскі: "У мяне 25 участковых і амаль кожны дзень яны займаюцца дастаўкай абавязаных асобаў на працу. На пачатку працоўнага дня, калі нехта не з'явіўся на працы, ўчастковы атрымоўвае званок і абавязаны гэтым займацца".