Някляеў: На выбарах не варта чакаць падтрымкі ні ад Расіі, ні ад Еўрасаюза

Лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў паведаміў, што па выніках сустрэчы з Грыбаўскайце ў яго з’явілася ўражанне, што беларускай апазіцыі на выбарах не варта чакаць падтрымкі ні ад Расіі, ні ад Еўрапейскага саюза. Някляеў нагадаў, што апазіцыя чакала падтрымкі ад кагосьці ў 2001, у 2006 гадах. Аднак гэты візіт Грыбаўскайце даў зразумець, што ўсё павінны вырашаць самі, заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, паведамляе БелаПАН.