Някляеў пакуль не хоча казаць пра свае прэзідэнцкія амбіцыі

Бліжэйшым часам лідэр грамадскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў пакуль не збіраецца агучваць свае планы на бліжэйшую прэзідэнцкую кампанію. Пра тое, што сёння ў яго і без прэзідэнцкіх амбіцый хапае клопату, паэт сказаў у размове з Еўрарадыё. Уладзімір Някляеў: “Пакуль я займаюся тым, чым займаюся. І я не думаў, што згода дзейнічаць у гэтай кампаніі, пачынаць яе, столькі дадасць мне клопату ў маім жыцці. І без таго небесклапотным. Калі я зараз займуся яшчэ і прэзідэнцтвам, то я не ведаю, ці не застанецца мне час на тое, каб жыць. Таму пакуль што я кажу - не”.

Праўда, гэта не сведчыць, што такіх амбіцый у паэта, якія апошнім часм стаў заўважным грамадскім лідэрам, няма ўвогуле.