Някляеў запрашае сёння далучыцца да акцыі за празрыстае галасаванне

У сваім жывым дзённіку Някляеў запрашае далучыцца да акцыі за празрыстае галасаванне ў Беларусі. Сёння ў 15.00 каля кругласуткавага намёта ля ГУМа група Някляева плануе ўсталяваць празрыстую ўрну. Кожны жадаючы зможа аддаць свой сімвалічны голас за празрыстае галаванне. У час акцыі плануецца агучыць зварот да Савету Еўропы, АБСЕ, парламентаў і ўрадаў краін Еўразвяза, СНД, ЗША з просьбай садзейнічаць выкарыстанню празрыстых скрыняў для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 снежня 2010.

Някляеў адзначыў, што гатовы дабівацца заканадаўчага замацавання ў Выбарчым кодэксе нормы, паводле якой выкарыстанне празрыстых скрыняў для галасавання будзе абавязковым на кожным выбарчым участку краіны.